OmegaT 4.2 — Дапаможнік карыстальніка

Каталёг праекта

Каталёг праекта OmegaT — гэта каталёг з файламі і падкаталёгамі.

source

Падкаталёг source утрымлівае файлы, якія будуць перакладацца. Дадаць файлы ў яго можна і пазьней. Заўважце, што структура падкаталёга source можа быць якой заўгодна. Калі файлы да перакладу ўпарадкаваныя ў выглядзе дрэвападобнай структуры (напрыклад, вэб-сайт), трэба толькі пазначыць каталёг найвышэйшага ўзроўню, і OmegaT будзе ўлічваць усе зьмесьціва, захоўваючы дрэвападобную структуру.

target

Гэты падкаталёг спачатку пусты. Каб там нешта зьявілася, трэба выбраць з мэню Праект Адкампіляваць праект ( Ctrl + D ). Файлы з каталёгу source, перакладзеныя і неперакладзеныя, будуць адноўленыя тут з той самай гіерархіяй, якая была ў падкаталёгу з зыходнымі файламі. Зьмесьціва падкаталёга з файламі перакладаў будзе адлюстроўваць бягучы стан перакладу, тое, што запісана ў працоўнай памяці перакладаў праекта, захаванай у бягучай вэрсіі файла /omegat/project_save.tmx . Неперакладзеныя сэгмэнты будуць утрымліваць тэкст на зыходнай мове.

tm

Каталёг /tm/ можа ўтрымліваць любую колькасьць апорных файлаў памяці перакладаў у фармаце TMX. Такія файлы могуць быць створанымі ў любым з трох вышэйзгаданых варыянтаў. Заўважце, што іншыя праграмы аўтаматызацыі перакладу могуць экспартаваць (і імпартаваць) файлы TMX, як правіла, ва ўсіх трох формах. Найлепш, вядома, выкарыстоўваць файлы TMX, адмысловая для OmegaT (гл. вышэй), каб захоўваць элемэнты фарматаваньня ўнутры сэгмэнта.

Зьмесьціва файлаў памяці перакладаў у падкаталёгу /tm прызначана для атрыманьня прапановаў тэксту для перакладу. Любы тэкст, ужо перакладзены і захаваны ў гэтых файлах, будзе зьяўляцца сярод недакладных супадзеньняў, калі ён дастаткова падобны на тэкст, які перакладаецца.

Калі нейкі зыходны сэгмэнт у адным з апорных файлаў памяці перакладаў ідэнтычны перакладанаму тэксту, OmegaT дзейнічае, як вызначана праз НаладыАкно рэдагаваньня…. Напрыклад (калі ўжываюцца налады па змаўчаньні), пераклад з апорнага файла памяці перакладаў прымаецца з устаўкай прэфікса [недакладнае] , каб перакладчык мог перагледзець пераклад на пазьнейшым этапе, і праверыць, ці правільна перакладзеныя пазначаныя такім чынам сэгмэнты.

Можа здарыцца так, што ў файлах памяці перакладаў у каталёгу /tm будуць сэгмэнты з аднолькавым зыходным тэкстам, але рознымі перакладамі. Файлы TMX счытваюцца і сартуюцца паводле іхніх назваў, а сэгмэнты ў межах пэўнага файла TMX — радок за радком. Апошні сэгмэнт з ідэнтычным зыходным тэкстам, такім чынам, будзе пераважным (заўвага: вядома, мае сэнс пазьбягаць падобных сытуацыяў).

Файлы TMX у каталёгу /tm могуць быць сьціснутымі з дапамогай gzip.

tm/auto

Калі ясна з самага пачатку, што ўсе пераклады ў пэўным файле (або файлах) памяці перакладаў слушныя, можна зьмясьціць іх у каталёгу tm/auto , каб не пацвярджаць кожны раз і не выдаляць прэфікс [недакладнае] .

  1. Зьмясьцеце файл TMX у /tm/auto.

  2. Адчынеце праект. Адлюструюцца зьмены.

  3. Зрабеце невялікую праўку дзе заўгодна ў праекце. Пры гэтым зьменіцца файл project_save.tmx (адпаведныя адзінкі перакладу дададуцца ў яго з файла TMX у каталёгу “auto”)

Заўвага: калі выдаліць файл ТМХ з /tm/auto да кроку 3, адзінкі перакладу ня будуць даданыя.

tm/enforce

Калі няма сумневу, што ў пэўным файле TMX пераклады лепшыя, чым у project_save.tmx у OmegaT, варта зьмясьціць гэты файл у каталёгу /tm/enforce, каб безумоўна перапісаць існыя пераклады па змаўчаньні.

  1. Зьмясьцеце файл TMX у /tm/enforce.

  2. Адчынеце праект. Адлюструюцца зьмены.

  3. Зрабеце невялікую праўку дзе заўгодна ў праекце. Пры гэтым зьменіцца project_save.tmx.

  4. Цяпер трэба прыняць рашэньне наконт недатыкальнасьці прымусова ўжытых сэгмэнтаў:

    • Калі ня трэба абараняць іх ад будучых зьменаў, выдалеце файл TMX з каталёга /tm/enforce.

    • Калі іх трэба абараняць ад будучых зьменаў, захоўвайце файл TMX у каталёгу /tm/enforce.

Заўвага: калі выдаліць файл ТМХ з /tm/enforce да кроку 3, прымусовага ўжываньня перакладаў увогуле не адбудзецца.

tm/mt

У панэлі рэдагаваньня пры ўстаўцы супадзеньня з файла TMX, які знаходзіцца ў каталёгу mt тло актыўнага сэгмэнта зьмяняецца на чырвонае. Колер тла аднаўляецца да звычайнага пры выхадзе з сэгмэнта.

tm/penalty-xxx

Часам карысна адрозьніваць якасныя файлы перакладаў і меней надзейныя файлы (напрыклад з-за тэмы, кліента, стану разгляду і да г. п.). Для файлаў памяці перакладаў у каталёгах з назвай тыпу “penalty-xxx” (дзе xxx — лік паміж 0 і 100) з паказчыка падабенства супадзеньняў адымаецца лік, адпаведны назьве каталёга: напрыклад, для 100%-нага супадзеньня ў любым файле памяці перакладаў, які знаходзіцца ў каталёгу з назвай “penalty-30”, паказчык падабенства зьніжаецца да 70%. Пэнальты ўжываецца да ўсіх трох паказчыкаў падабенства: супадзеньні з падабенствам 75, 80, 90 у падобным выпадку будуць зьніжаныя да 45, 50, 60.

dictionary

Гэты каталёг спачатку пусты, у яго можна дадаць слоўнікі для праекта. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле ”Слоўнікі”.

glossary

Гэты падкаталёг спачатку пусты. Ён будзе зьмяшчаць глясары, якія будуць ужывацца ў праекце. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле “Глясары”.

omegat

Падкаталёг omegat зьмяшчае прынамсі адзін файл. Найбольш важны файл тут — project_save.tmx, працоўная памяць перакладаў праекта. У гэты каталёг, ад пачатку працы, у працэсе перакладу і ў канцы сэсіі паступова дадаюцца рэзэрвовыя копіі гэтага файла (з пашырэньнем .bak).

У працэсе перакладу ў гэтым каталёгу могуць ствараюцца і іншыя файлы, у тым ліку:

stats.txt

утрымлівае бягучыя статыстычныя данія бягучага праекта. Каб праглядзець яго, выберыце Сэрвіс → Статыстыка

ignored_words.txt., learned_words.txt

ствараюцца і ўжываюцца для праверкі правапісу. Калі вы ўжо назьбіралі словы, якія трэба прымаць або ігнараваць падчас праверкі правапісу, сьлед проста скапіяваць адпаведныя два файлы ў падкаталёг omegat бягучага праекта.

project_stats_match.txt

утрымлівае статыстычныя данія супадзеньняў апошняга праекта, згенэраваныя праз мэню Сэрвіс → Статыстыка супадзеньняў

segmentation.conf

калі наяўны, утрымлівае спэцыфічныя для праекта налады сэгмэнтаваньня.

filters.xml

калі наяўны, утрымлівае спэцыфічныя для праекта налады файлавых фільтраў.

uiLayout.xml

калі наяўны, утрымлівае спэцыфічныя для праекта налады графічнага інтэрфэйса карыстальніка.

omegat.project (файл)

Утрымлівае ўласьцівасьці праекта, вызначаныя праз дыялёгавае вакно Праўка праекта.

.repositories

У выпадку каманднага праекта гэты каталёг утрымлівае копію з пазначэньнем вэрсіі дрэвападобнай структуры праекта, непасрэдна зьвязаную з аддаленым сэрвэрам.

Можна зьмяняць (напрыклад, выдаляць) аддаленыя файлы праз гэты каталёг з запамогай Git- ці SVN-кліента.

У некаторых апэрацыйных сыстэмах гэты каталёг па змаўчаньні не паказваецца. Каб яго пабачыць, трэба ўключыць паказ схаваных файлаў.