OmegaT 4.2 — Дапаможнік карыстальніка

Панэлі

Галоўнае вакно складаецца з некалькіх панэляў, галоўнага мэню і панэлі стану. Каб зьмяніць пазыцыю любой панэлі або нават адмацаваць яе ў асобнае вакно, трэба клікнуць па ейнаму загалоўку і перацягнуць яе. У залежнасьці ад стану панэлі ў ейным правым куце могуць зьяўляцца розныя абразкі:

Note

Калі вы ня бачыце ўсе панэлі (адчыненымі або мінімізаванымі), іх можна аднавіць да зыходнага стану пасьля ўсталёўкі, выбраўшы праз мэню Налады → Аднавіць галоўнае вакно.

Table 2. Віджэты панэляў
мінімізаваць панэль, каб толькі ейны загаловак быў бачны ў ніжняй частцы вакна
максымізаваць панэль
аднавіць кампаноўку перад максымізацыяй
адмацаваць панэль ад галоўнага вакна
вярнуць панэль у межы галоўнага вакна

Пры неабходнасьці можна зрабіць, каб панэлі перакрываліся. Калі гэта будзе зроблена, у верхняй частцы панэляў будуць бачнымі ўкладкі. Разьдзяляльнікі паміж панэлямі можна перацягваць, каб мяняць памер панэляў. Калі вы заблыталіся ў зьменах у інтэрфэйсе карыстальніка, у любы момант можна скарыстацца з мэню Налады → Аднавіць галоўнае вакно, каб вярнуць зыходную кампаноўку.

На кожную панэль можна перацягнуць файлы, і яна будзе рэагаваць адпаведным чынам.

  • Панэль рэдагаваньня: калі на гэтую панэль перацягнуць файл праекта OmegaT (omegat.project), адчыніцца адпаведны праект, а перад гэтым зачыніцца бягучы праект. Іншыя перацягнутыя файлы будуць скапіяваныя ў каталёг source. Тое самае адбываецца і ў вакне файлаў праекта.

  • Панэль недакладных супадзеньняў: калі перацягнуць сюды файл .tmx, ён будзе скапіяваны ў каталёг tm.

  • Панэль глясароў: калі перацягнуць сюды файлы з вядомымі пашырэньнямі назваў для глясароў ( .txt, .tab і г. д.), яны будуць скапіяваныя ў каталёг glossary.

Акно рэдагаваньня

Тут уласна і робіцца пераклад. У панэлі рэдагаваньня паказваецца тэкст часткова перакладзенага дакумэнта: ужо перакладзены тэкст адлюстроўваецца ў выглядзе перакладу, а неперакладзеныя — на мове арыгіналу. Паказваны тэкст разьбіваецца на сэгмэнты, можна прагортваць дакумэнт і адчыняць сэгмэнты падвойным клікам, каб рэдагаваць іх. У прыведзеным вышэй выпадку ўжо перакладзеныя сэгмэнты паказаныя жоўтым колерам.

Адзін з паказаных вышэй сэгмэнтаў — гэта бягучы сэгмэнт. Гэты сэгмэнт паказваецца ў двух частках. Верхняя частка — арыгінал, вылучаецца паўтлустым шрыфтам зь зялёным колерам тла, ніжняя частка — поле рэдагаваньня, на канцы — маркер, які мае выгляд <сэгмэнт №№№№>, дзе №№№№ — нумар сэгмэнта ў праекце. Зьвяртайцеся да верхняй частцы як да эталёна, а ў полі рэдагаваньня ўводзьце і рэдагуйце пераклад.

Заўвага: маркер сэгмэнта мае выгляд <сэгмэнт №№№№ + яшчэ yy>, калі сэгмэнт не зьяўляецца ўнікальным. У падобным выпадку yy — колькасьць іншых асобнікаў сэгмэнта ў праекце.

У залежнасьці ад таго, якія налады рэдагаваньня патрабуюцца, поле для рэдагаваньня неперакладзенага сэгмэнта можа быць пустым, утрымліваць зыходны тэкст, або ўтрымліваць пераклад тэкста, найбольш падобнага да таго, які неабходна перавесьці. Пры пераходзе да іншага сэгмэнта пераклад пацьвярджаецца і захоўваецца. Калі трэба, каб пераклад быў ідэнтычным арыгіналу, проста зрабеце поле рэдагаваньня пустым, выдаліўшы ўвесь тэкст (каб вылучыць усё, націсьнеце Ctrl + A і выдалеце праз Del ), OmegaT можа захоўваць пераклады, ідэнтычныя арыгіналу. Гэта карысна для дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць таварныя знакі, уласныя імёны або фрагмэнты на трэцяй мове, якія не патрабуюць перакладу. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле “Рэдагаваньне перакладу” .

Калі клікнуць правай кнопкай мышы па панэлі рэдагаваньня, зьявіцца выплыўнае мэню з элемэнтамі “Выразаць”, “Капіяваць”, “Уставіць” (г. зн. функцыі, якім адпавядаюць спалучэньні клявішаў Ctrl + X , Ctrl + C і Ctrl + V ), “Перайсьці да сэгмэнта” і “Стварыць запіс глясара” . Акрамя таго, калі клікнуць правай кнопкай мышы па адкрытым сэгмэньце, прапануюцца яшчэ некалькі пунктаў, якія тычацца альтэрнатыўных перакладаў , напрыклад, каб перайсьці да іншага асобніка неўнікальных сэгмэнтаў.

Зь любога месца ў галоўным акне можна перацягнуць тэкст і ўставіць яго ў сэгмэнт. Фрагмэнты, перацягнутыя звонку ад сэгмэнта перакладу, капіююцца ў яго, а фрагмэнты, перацягнутыя зь іншага месца таго самага сэгмэнта — перамяшчаюцца.

Па змаўчаньні немагчыма вылучаць словы ў зыходным сэгмэньце з дапамогай клявіятуры, а ня мышы. Калі націснуць клявішу F2 , стане магчымым перамяшчаць курсор у зыходны тэкст сэгмэнта (або ў якое заўгодна месца ў акне рэдагаваньня) з дапамогай клявішаў са стрэлкамі. У гэтым рэжыме ў ніжняй частцы панэлі паказваецца “Блякаваньне курсора выкл.”. Каб вярнуцца да стандартнага рэжыму ”Блякаваньне курсора ўкл.”, трэба зноў націснуць клявішу F2 .

Недакладныя супадзеньні

У панэлі недакладных супадзеньняў паказваюцца найбольш падобныя сэгмэнты з файлаў памяці перакладаў, як з унутранай памяці перакладу праекта, створанай у рэжыме рэальнага часу па меры перакладаньня, так і з апорных файлаў памяці перакладаў, імпартаваных з папярэдніх праектаў, або атрыманых ад кліента або бюро перакладаў.

Пры пераходзе да наступнага сэгмэнту аўтаматычна выбіраецца першае недакладнае супадзеньне (з найвышэйшым паказчыкам падабенства). Можна выбраць іншае супадзеньне, націснуўшы Ctrl + 2, 3, 4 ці 5. Вядома, Ctrl + 5 ня будзе мець ніякага эфэкту, калі няма супадзеньня № 5. Каб выкарыстаць вылучанае супадзеньне ў перакладзе, трэба націснуць Ctrl + R, каб замяніць ім тэкст у полі перакладу, або Ctrl + I, каб уставіць яго ў пазыцыю курсора.

Тры адсоткавыя паказьнікі падабенства маюць наступны парадак:

  • адсотак, падрахаваны з улікам марфалёгіі (з вызначэньнем асноваў словаў) [1] і пры ігнараваньні тэгаў і лікаў (звычайна найвышэйшы паказьнік);

  • адсотак, падрахаваны без уліку марфалёгіі, але таксама пры ігнараваньні тэгаў і лікаў (звычайна некалькі ніжэйшы)

  • адсотак, падрахаваны па поўным тэксьце, уключаючы тэгі і лікі (звычайна найніжэйшы).

Можна зьмяніць парадак сартаваньня трох адсоткавых паказьнікаў, але ня той, які ўжываецца для падбору недакладных супадзеньняў.

Вылучанае недакладнае супадзеньне паказваецца паўтлустым шрыфтам, словы, якія адсутнічаюць у сэгмэньце, які вы перакладаеце, фарбуюцца ў сіні колер, а словы, якія прымыкаюць да фрагмэнта, якая адсутнічае, — у зялёны. У прыведзеным вышэй прыкладзе зыходны сэгмэнт — “Context menu command” . Найвышэйшае супадзеньне — 100%, бо ўсе словы супадаюць. Тое самае і з наступнымі двума супадзеньнямі, а супадзеньне № 4 падобнае, але іншае. Радок з адсоткам падабенства таксама ўключае назву файла памяці перакладаў, у якім знойдзенае супадзеньне. Калі няма ніякай назвы файла, крыніцай зьяўляецца ўнутраная памяць перакладаў праекта. Састарэлыя сэгмэнты (супадзеньне № 2) — гэта сэгмэнты ў памяці перакладаў праекта па змаўчаньні, якія ня маюць адпаведнага сэгмэнта-крыніцы.

Глясар

Панэль глясароў дазваляе атрымаць доступ да вашага ўласнага збору выразаў і спэцыяльнай тэрміналёгіі, сабраных разам у файлах глясароў. У ёй паказваюцца пераклады тэрмінаў, знойдзеных у бягучым сэгмэньце. У сэгмэньце ў прыкладзе ніжэй зыходны тэкст быў “Context menu command” , як і ў прыкладзе зь недакладным супадзеньнем вышэй, а паказаныя тэрміны былі знойдзеныя ў даступных глясарох (збор тэрмінаў “Microsoft” і глясар Славенскай групы карыстальнікаў Linux).

Калі ўключаная функцыя TransTips (Налады → TransTips (тэрміны)), то можна клікнуць правай кнопкай па вылучаным слове ў зыходным тэксьце сэгмэнта, каб адкрыць выплыўнае мэню з прапанаваным перакладам, узятым з глясара. Калі выбраць адну з прапановаў, яна будзе ўстаўленая ў бягучую пазыцыю курсора ў тэкст перакладу сэгмэнта. Акрамя таго, можна вылучыць патрэбны варыянт у панэлі глясароў і ўставіць яго ў пераклад, клікнуўшы правай кнопкай мышы па вылучаным фрагмэньце.

Слоўнік

Слоўнікі — гэта электронныя эквіваленты друкаваных слоўнікаў, такіх як “Merriam Webster”, “Duden”, “Larousse” і г. д., якія вы можаце мець на працоўным стале. Больш падрабязна пра іх гл. у разьдзеле “Слоўнікі”.

Машынны пераклад

Адчыніўшы панэль машыннага перакладу, можна пабачыць прапановы ад інструментаў машыннага перакладу для бягучага сэгмэнта. Націсьнеце Ctrl + M, каб замяніць пераклад бягучага сэгмэнта на прапанаваны пераклад.

Множныя пераклады

Пэўны сэгмэнт можа патрабаваць некалькі варыянтаў перакладу ў залежнасьці ад кантэксту. Калі бягучы пераклад сэгмэнта не пасуе, карыстальнік можа выбраць “Праўка → Стварыць альтэрнатыўны пераклад”. Пераклад, удрукаваны пасьля гэтага, будзе разглядацца як альтэрнатыўны пераклад зыходнага сэгмэнта. Адзін з варыянтаў, напрыклад, найімавернейшы зь іх, можна вызначыць як пераклад па змаўчаньні, выбраўшы “Праўка → Выкарыстоўваць як пераклад па змаўчаньні”.

Зацемкі

Перакладчык можа дадаць зацемкі да адкрытага сэгмэнта, напрыклад, каб вярнуцца пазьней да яго і паўторна перакласьці, праверыць, ці зьяўляюцца слушнымі альтэрнатыўныя пераклады, або спытаць калегаў пра іхняе меркаваньне. Для прагляду зацемак можна выкарыстоўваць пункты мэню “Пераход → Наступная зацемка” і “Пераход → Папярэдняя зацемка”.

Камэнтары

Некаторыя з фарматаў, спэцыялізаваных для перакладчыцкай працы, напрыклад, PO, дазваляюць уключаць камэнтары. Такім чынам перакладчыку можна паведаміць пра кантэкст сэгмэнта да перакладу. У прыведзеным ніжэй прыкладзе аўтар файла PO дадаў папярэджаньне перакладчыку наконт праверкі даўжыні перакладу:

Панэль стану

На панэлі стану ў ніжняй частцы галоўнага вакна паказваюцца паведамленьні, якія тычацца працэсу працы. Гэтая панэль забясьпечвае зваротную сувязь з карыстальнікам па канкрэтных апэрацыях, якія выконваюцца. Тут таксама паказваецца колькасьць недакладных супадзеньняў і супадзеньняў з глясароў для бягучага сэгмэнта.

Лічыльнікі ў правым ніжнім куце паказваюць ход перакладу (лічбы ў левым слупку тычацца малюнка вышэй):

Table 3. Галоўнае вакно — лічыльнікі
27/27 колькасьць сэгмэнтаў — перакладзеных і агулам — у бягучым файле
9319/16338 колькасьць унікальных сэгмэнтаў — перакладзеных і агулам — у праекце
31175 агульная колькасьць сэгмэнтаў (уключаючы паўторы) у праекце
103/114 колькасьць сымбаляў у зыходным тэксьце і перакладзе ў бягучым сэгмэньце

З практычнага гледзішча самая важная пара лікаў — другая: яна паказвае, колькі вы ўжо зрабілі адносна да агульнага або другога ліка. Паказаны ў прыкладзе праект, відавочна, скончана, бо ўсе ўнікальныя сэгмэнты перакладзеныя.