OmegaT 4.2 — Дапаможнік карыстальніка

Appendix A. Слоўнікі

Як спампаваць і ўсталяваць слоўнікі

Слоўнікі ў OmegaT могуць быць у фармаце StarDict або Lingvo DSL. Каб усталяваць неабходныя файлы фармату StarDict, зрабеце наступнае:

  • Спампуйце файл — гэта павінен быць архіў тыпу тарбол (пашырэньне tar.bz або tar.bz2 ).

  • З дапамогай утыліты untar (або эквіваленту, такога як WinRar у Windows) распакуйце зьмесьціва ў каталёг праекта “Dictionary”. Павінны атрымацца тры файлы з пашырэньнямі dz, idx і ifo .

Зьвярнеце ўвагу на тое, што ў дадатак да слоўнікаў “крыніца → пераклад” функцыя слоўнікаў можа забясьпечыць доступ, напрыклад, да наступнай інфармацыі:

  • Webster's Revised Unabridged Dictionary (1913)

  • Longman Dictionary of Contemporary English

  • The Britannica Concise Encyclopedia

  • і да г. п…

Некаторыя слоўнікі ня маюць ніякіх дадатковых умоваў, імі можна карыстацца вольна, а іншыя, як падборка вышэй, знаходзяцца пад ліцэнзіяй GPL. Наступны прыклад паказвае слоўнік Merriam Webster, 10-е выданьне, “у дзеяньні”:

Figure A.1. Слоўнік Merriam-Webster — выкарыстаньне
Слоўнік Merriam-Webster — выкарыстаньне

Праблемы са слоўнікамі

  • Пераканайцеся, што файлы слоўніка знаходзяцца ў належным каталёгу (ці ў падкаталёгу ў ім). Праверце ва ўласьцівасьцяхпраекта ( Ctrl + E ).

  • Ці ўтрымоўвае каталёг тры файла з аднолькавай назвай і адпаведнымі пашырэньнямі? Калі ёсьць толькі адзін файл, праверце пашырэньне назвы. Калі гэта tar.bz — вы забыліся распакаваць (разархіваваць) файлы.