Ствараецца і адчыняецца новы праект.
Ствараецца лякальная копія аддаленага праекта OmegaT. Падрабязнасьці гл. у разьдзеле “Ужываньне камандных праектаў”.
Адчыняецца раней створаны праект.
Адкрываецца доступ да дзесяці апошніх праектаў. Пры націсканьні на адным зь іх бягучы праект будзе захаваны і зачынены, пасьля гэтага адчыніцца іншы праект.
Зыходныя файлы капіююцца ў каталёг source
, праект перагружаецца для загрузкі новых файлаў.
Каб перакласьці, напрыклад, зьмесьціва старонкі ў Вікіпэдыі:
Націсьнеце на ўкладцы Рэдагаваць на старонцы Вікіпэдыі.
Скапіюйце URL-адрас старонкі (з канчаткам action=edit) і ўстаўце яго ў OmegaT.
Пасьля завяршэньня перакладу, зрабеце наступнае, каб унесьці яго ў Вікіпэдыю:
Адчынеце файл .UTF8
, які створаны ў каталёгу /target
.
Скапіюйце тэкст і ўстаўце яго ў перакладзеную вэрсію старонкі Вікіпэдыі.
Праект перагружаецца, каб улічыць зьмены, зробленыя ў зыходных файлах і парамэтрах праекта.
Новыя файлы памяці перакладаў, якія зьяўляюцца ў каталёгу /tm
, падчас перакладаньня падгружаюцца аўтаматычна пры пераходзе курсора з сэгмэнта ў сэгмэнт.
Пераклад захоўваецца, праект зачыняецца.
Унутраная памяць перакладаў захоўваецца на жорсткі дыск. OmegaT аўтаматычна захоўвае пераклады кожныя 3 хвіліны, а таксама пры закрыцьці праекта або выхадзе за праграмы.
Інтэрвал у 3 хвіліны можна зьмяніць праз Налады → Налады → Захаваньне і вывад .
У рэпазыторый запампоўваюцца файлы, даданыя ці лякальна зьмененыя ў каталёгу source
.
Гэтыя функцыя — толькі для камандных праектаў.
У рэпазыторый запампоўваюцца файлы, створаныя лякальна ў каталёгу target
.
Гэтыя функцыя — толькі для камандных праектаў.
На аснове зробленага перакладу ствараюцца дакумэнты зь перакладамі. Створаныя дакумэнты перакладаў знаходзяцца ў каталёгу target
.
Ствараецца файл зь перакладам для бягучага перакладанага дакумэнта.
Адчыняецца пакет праекта ў фармаце MED, вызначаным генэральным дырэктаратам ЕС у перакладзе.
Бягучы праект пераўтвараецца ў пакет MED.
Паказваецца дыялёг уласьцівасьцяў праекта, празь які можна зьмяніць мовы праекта і месцазнаходжаньні каталёгаў.
Адчыняецца вакно з файламі праекта.
Адкрываецца доступ да каталёгаў праекта.
У дадатак да гэтага два пункты мэню дазваляюць непасрэдна адчыняць бягучыя дакумэнты арыгінала і перакладу і глясар, у які робіцца запіс. Дакумэнты адчыняюцца ў праграме, якую выбірае апэрацыйная сыстэма. Калі дакумэнтаў няма, адпаведны пункт паказваецца шэрым колерам.
Захаваньне праекта і выхад з OmegaT. Калі праект яшчэ не захаваны, зьяўляецца запыт на пацьвярджэньне выхаду.
Элемэнты ў гэтым мэню зьяўляюцца толькі, калі адчынены праект.
Аднаўляецца стан перад апошнім выкананым дзеяньнем. Каманда не працуе, калі зьменены сэгмэнт быў пацьверджаны.
Аднаўляецца стан перад касаваньнем апошняга дзеяньня праўкі. Каманда не працуе, калі зьменены сэгмэнт быў пацьверджаны.
Увесь сэгмэнт перакладу замяняецца на выбранае недакладнае супадзеньне (па змаўчаньні выбіраецца першае супадзеньне).
Калі ў недакладным супадзеньні вылучана пэўная частка тэксту, толькі гэтае вылучэньне замяняе ўвесь сэгмэнт перакладу.
Вылучанае недакладнае супадзеньне ўстаўляецца ў пазыцыю курсора. Калі ў сэгмэньце перакладу вылучаная частка, пры гэтым замяняецца вылучэньне.
Калі пэўная частка тэксту вылучаная ў недакладным супадзеньні, толькі гэтае вылучэньне ўстаўляецца ў пазыцыю курсора.
Зьмесьціва сэгмэнта перакладу замяняецца перакладам ад сэрвісу машыннага перакладу. Калі сэрвіс машыннага перакладу не актываваны (мэню Налады → Машынны пераклад), не адбываецца нічога.
Увесь сэгмэнт перакладу замяняецца на зыходны тэкст.
Зыходны тэкст устаўляецца ў пазыцыю курсор.
Тэгі з зыходнага тэксту (калі іх няма ў перакладзе) устаўляюцца ў пазыцыю курсора.
У пазыцыю курсора ўстаўляецца толькі адзін тэг (з адсутных).
Бягучае вылучэньне экспартуецца ў тэкставы файл для апрацоўкі. Калі частка тэксту ня вылучаная, у файл выгружаецца ўвесь бягучы сэгмэнт. Калі карыстальнік выходзіць з OmegaT, гэты файл не спусташаецца, каб імітаваць звычайныя паводзіны буфэра абмену. Экспартаванае зьмесьціва капіюецца ў файл selection.txt
у каталёгу наладаў карыстальніка.
Дазваляе карыстальніку стварыць запіс у файле глясара, ужываным па змаўчаньні.
Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl + Shift + G , тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Зыходны тэрмін.
Падобнае будзе адбывацца і ў палёх Пераклад тэрміна і Камэнтар, калі зноў вылучыць тэкст і зноў націснуць Ctrl + Shift + G .
Адчыняецца новае вакно пошуку.
Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl + F , тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Знайсьці.
Пры націсканьні Ctrl + Shift + F зьяўляецца апошняе раней адчыненае вакно пошуку (а ня новае).
Адчыняецца новае вакно пошуку і замены.
Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl + K , тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Знайсьці.
Калі адключаны аўтаматычны пошук у слоўніках, гэта функцыя дазваляе рабіць пошук вылучанага слова ў слоўніках.
Рэгістар вылучанага тэксту ў сэгмэньце перакладу зьмяняецца на выбраны варыянт (“Усе малыя”, “Усе вялікія”, “Як у загалоўках”, “Як у сказах”). Каб пераключацца паміж гэтымі варыянтамі, націскайце Shift + F3 . Калі тэкст ня вылучаны, OmegaT вылучае слова, якое ўтрымлівае літару непасрэдна справа ад курсора.
Выбар недакладнага супадзеньня № N на панэлі недакладных супадзеньняў для замены на яго перакладу або ўстаўкі яго ў сэгмэнт.
Калі для актыўнага сэгмэнта ёсьць альтэрнатыўныя пераклады, можна пазначыць вылучаны варыянт як пераклад па змаўчаньні. Калі ёсьць толькі адзін пераклад, гэты пункт мэню будзе шэрым.
Аднолькавыя сэгмэнты ў залежнасьці ад кантэксту могуць мець розныя пераклады. Вылучыць гэты пункт мэню, калі бягучы пераклад не пасуе, і стварыць альтэрнатыўны пераклад.
Пераклад выдаляецца, а сэгмэнт становіцца неперакладзеным.
Пераклад вызначаецца як пусты. У дакумэньце перакладу на месцы гэтага сэгмэнта не зьявіцца нічога. У вакне рэдагаваньня пераклад паказваецца як <ПУСТЫ>
Гэтая каманда ўжываецца ў мэтах рэгістрацыі тэксту перакладу тоесным зыходнаму тэксту, нават калі не пазначана “Дазволіць супадзеньне крыніцы і перакладу” .
Элемэнты ў гэтым мэню зьяўляюцца толькі, калі адчынены праект.
Пераход да наступнага сэгмэнта, які ня мае эквіваленту ў памяці перакладаў.
Пераход да наступнага ўжо перакладзенага сэгмэнта з ігнараваньнем неперакладзеных сэгмэнтаў.
Пераход да наступнага сэгмэнта. Калі бягучы сэгмэнт — апошні ў файле, адбываецца пераход да першага сэгмэнта наступнага файла.
Заўвага: клявіша Enter зьяўляецца альтэрнатыўным варыянтам, калі ня выбраны варыянт Выкарыстоўваць TAB для пераходу далей.
Пераход да папярэдняга сэгмэнта. Калі бягучы сэгмэнт — першы ў файле, адбываецца пераход да апошняга сэгмэнта папярэдняга файла.
Заўвага: спалучэньне клявішаў Ctrl + Enter зьяўляецца альтэрнатыўным варыянтам, калі ня выбраны варыянт Выкарыстоўваць TAB для пераходу далей.
Пераход да сэгмэнта, чый нумар або літара-скарот уведзены.
Пераход да наступнага сэгмэнта, да якога прымацаваная зацемка.
Пераход да папярэдняга сэгмэнта, да якога прымацаваная зацемка.
Пераход да сэгмэнта, які адпавядае бягучаму вылучанаму супадзеньню на панэлі недакладных супадзеньняў.
OmegaT запамінае апрацаваныя сэгмэнты. Гэтая каманда дазваляе вярнуцца да сэгмэнта, як папярэдне быў пакінуты камандай Назад у гісторыі….
Гэтая каманда дазваляе адступіць назад на адзін сэгмэнт назад за раз, каб затым вярнуцца да бягучага сэгмэнта з дапамогай каманды Наперад у гісторыі….
Калі пазначана, перакладзеныя сэгмэнты будуць вылучацца жоўтым колерам.
Калі пазначана, неперакладзеныя сэгмэнты будуць вылучацца фіялетавым колерам.
Калі пазначана, на экране будуць бачныя разьдзяляльнікі абзацаў у зыходным дакумэньце.
Калі пазначана, зыходныя сэгмэнты будуць бачнымі і будуць вылучацца зялёным колерам. Калі не пазначана, зыходныя сэгмэнты ня будуць бачнымі.
Калі пазначана, неўнікальныя сэгмэнты будуць вылучацца бледна-шэрым колерам.
Калі пазначана, сэгмэнты з зацемкамі будуць вылучацца блакітным колерам. Гэтая вылучэньне мае прыярытэт над вылучэньнем перакладзеных сэгмэнтаў і вылучэньнем неперакладзеных сэгмэнтаў.
Калі пазначана, неразрыўныя прабелы будуць паказвацца з шэрым тлом.
Калі пазначана, прабельныя сымбалі будуць паказвацца з кропачкай.
Гэтая опцыя дазваляе бачыць сымбалі кіраваньня напрамкам тэксту
Калі пазначана, тло ўсіх сэгмэнтаў, у якіх пераклад быў атрыманы ў выніку аўтаматычнага запаўненьня (напрыклад, з файлаў TMX у каталёгу /tm/auto
), будзе каляровым. Вылучэньне колерам захоўваецца, пакуль пазначана опцыя
“Захоўваць стан аўтаматычна запоўненых”
(гл. Налады → Акно рэдагаваньня). Звычайныя пераклады, устаўленыя з каталёга auto, вылучаюцца памаранчавым колерам. Іншыя пераклады, асабліва ідэнтыфікаваныя ў TMX, могуць вылучацца іншымі колерамі. Тэхнічныя дэталі гл. у наступным запыце ўдасканаленьня.
Пазначце гэтую вопцыю, калі OmegaT не паказвае пэўныя сымбалі належным чынам (нават калі ў сыстэме ўсталяваныя шрыфты, якія ўтрымліваюць патрэбныя сымбалі). Заўвага: выглядае, што ў Windows падобная ручная падстаноўка шрыфтоў можа ўмешвацца ў стандартную падстаноўку шрыфтоў, і ў выніку адбываецца непажаданая падстаноўка. З гэтай прычыны гэтая опцыя адключаная па змаўчаньні.
Пасьля ўключэньня вопцыі паказу інфармацыі пра зьмены для бягучага сэгмэнта будуць бачнымі час і аўтар апошняй зьмены бягучага сэгмэнта. Калі яе ўключыць для ўсіх сэгмэнтаў, інфармацыя паказваецца для ўсіх сэгмэнтаў, а калі выбраць Нічога не паказваць, опцыя адключаецца.
Інструмэнт, які аўтаматычна выконвае праверку якасьці тэксту за адзін праход з вывадам вынікаў у вакно.
Выяўляюцца чатыры тыпы праблемаў:
адсутныя або зрушаныя тэгі, у тым ліку карыстальніцкія тэгі. Праверка памылак тэгаў уключаная заўсёды.
Праверка памылак правапісу (можна адключыць). Працуе толькі пры ўмове ўсталяваньня адпаведнага слоўніка.
Праверка памылак тэрмінаў (можна адключыць).
Праверка памылак граматыкі (LanguageTool) (можна адключыць).
Вынікі паказваюцца ў вакне як табліца, у якой:
пры падвойным кліку на радку адбываецца пераход у адпаведны сэгмэнт у вакне рэдагаваньня;
пры кліку на загалоўку слупка змяняецца парадак сартаваньня ў слупку;
пры выбары радка або навядзеньні мышкі на яго ў апошнім слупку зьяўляецца выпадное мэню з прапановамі аб выпраўленьні або ігнараваньні памылкі.
Усё тое самае, што і вышэй, але толькі для бягучага дакумэнта ў вакне рэдагаваньня.
Вывад новага вакна са статыстыкай праекта, г. зн., з сумарнымі паказчыкамі для праекта і для кожнага файла праекта.
Паказ статыстыкі супадзеньняў для праекта: колькасьць паўтораў, дакладных супадзеньняў, недакладных супадзеньняў і адсутнасьці супадзеньняў для сэгмэнтаў, словаў і ў сымбалях.
Паказ статыстыкі супадзеньняў для кожнага файла праекта: колькасьць паўтораў, дакладных супадзеньняў, недакладных супадзеньняў і адсутнасьці супадзеньняў для сэгмэнтаў, словаў і ў сымбалях.
Выбраць два файлы для выраўноўваньня (арыгінал і пераклад), націснуць “OK”, каб адчыніць акно выраўнованьня .
Падтрымліваюцца файлы ў фарматах, якія можна пабачыць праз мэню Праект → Уласьцівасьці… → Файлавыя фільтры.
Файлы арыгінала і перакладу могуць быць у розных фарматах (напрыклад, файл у фармаце DOCX
можна выраўнаваць з файлам PDF
).
Вывад акна сцэнароў , дзе можна задаць месцазнаходжаньне сцэнароў, іх запісваць, выконваць і прывязваць да спалучэньняў клявішаў.
Запуск сцэнароў, прывязаных да нумароў.
Каб прывязаць сцэнар да нумара:
адкрыйце вакно сцэнароў;
выберыце патрэбны сцэнар у сьпісе леваруч;
У ніжняй частцы вакна клікнеце па незанятым нумары і выберыце ”Дадаць сцэнар”.
Калі ў наладах вызначаныя каманды пошуку па-за праектам, тут іх можна пабачыць і выканаць.
Адчыняецца дыялёг наладаў.
Дазваляе ўключаць/выключаць даступныя інструмэнты машыннага перакладу.
Калі выбраныя некалькі сэрвісаў машыннага перакладу, спалучэньне клявішаў Ctrl + M таксама ўжываецца для пераключэньня паміж імі і ўстаўкі выніку ад апошняга выбранага сэрвісу.
Выберыце Пошук тэрмінаў у Taas, каб уключыць гэты пошук.
Уключэце опцыю Ужываць падбор недакладных супадзеньняў для пошуку ў слоўніках, калі хочаце, каб у вакне слоўнікаў паказваліся аднакарэнныя словы.
Калі пазначана Аўтаматычна паказваць адпаведныя прапановы, мэню аўтазавяршэньня зьяўляецца аўтаматычна пасьля набору першай літары запіса глясара або сымбаля “<” у выпадку тэгаў.
Пазначце Запамінаць прапановы завяршэньня, каб пры ўводзе першых некалькіх літараў паказваліся прапановы завяршэньня словаў.
Пазначце Запамінаць прадказаньні словаў, каб пасьля ўводу нейкага слова паказваліся словы, якія часта сустракаюцца пасьля яго.
Адчыняецца дыялёг наладкі файлавых фільтраў у дыялёгу наладаў.
Гэтыя налады ўжываюцца на ўзроўні OmegaT да ўсіх праектаў.
Адчыняецца дыялёг наладкі сэгмэнтаваньня ў дыялёгу наладаў.
Гэтыя налады ўжываюцца на ўзроўні OmegaT да ўсіх праектаў.
Адчыняецца дыялёг наладкі акна рэдагаваньня ў дыялёгу наладаў.
Гэтыя налады ўжываюцца на ўзроўні OmegaT да ўсіх праектаў.
Адчыняецца лякальны каталёг, дзе захоўваюцца канфігурацыйныя файлы OmegaT (залежыць ад апэрацыйнай сыстэмы).
Адчыняецца гэты дапаможнік у браўзэры па змаўчаньні.
Паказ зьвестак пра аўтарскае права, падзякі і ліцэнзію.
Паказваецца пералік новых функцыяў, удасканаленьняў і выпраўленьняў памылак для апошняга выпуску.
Паказваецца бягучы файл часопіса. Загаловак акна адлюстроўвае файл, які фактычна выкарыстоўваецца (гэта залежыць ад таго, колькі асобнікаў OmegaT працуюць адначасова).
Выконваецца праверка наяўнасьці навейшай вэрсіі OmegaT.