Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 8 JRE ад Oracle?
Так:
спампаваць OmegaT_4.n.n_Windows_without_JRE.exe
.
Не / ня ведаю:
спампаваць OmegaT_4.n.n_Windows.exe
.
Гэты пакет пастаўляецца з асяродкам выкананьня Java ад Oracle. Гэты JRE ня будзе замінаць іншым рэалізацыям Java, якія могуць быць усталяванымі ў вашай сыстэме.
Каб усталяваць OmegaT, двойчы клікнеце па спампаваным праграмным файле.
На пачатку ўсталяваньня вы зможаце выбраць мову, які будзе выкарыстоўвацца падчас усталяваньня. У наступным акне можна пазначыць, што абраная мова будзе выкарыстоўвацца ў OmegaT. Калі зрабіць гэтую пазнаку, файл OmegaT.l4J.ini
будзе зьменены, каб выкарыстоўваць абраную мову (гл. наступны разьдзел). Пазьней, пасьля прыняцьця ўмоваў ліцэнзійнай дамовы, праграма ўсталёўкі спытае вас, ці стварыць каталёг у мэню
“Пуск”
, і ці стварыць цэтлік на працоўным стале і ў панэлі хуткага запуску — гэтыя цэтлікі можна стварыць і пазьней, перацягнуўшы OmegaT.exe
на працоўны стол або ў мэню “Пуск”, каб стварыць лучыва адтуль. На наступным экране будзе запрапанавана азнаёміцца з файлам readme і пералікам зьменаў для ўсталяванай вэрсіі.
Пасьля ўсталяваньня OmegaT, запускаць праграму можна, клікнуўшы непасрэдна па файле OmegaT.jar
, або з каманднага радка.
Найпрасьцейшым спосабам запуску OmegaT, аднак, зьяўляецца выкананьне праграмнага файла OmegaT.exe
. Парамэтры запуску праграмы ў гэтым выпадку будуць чытацца з файла OmegaT.l4J.ini
, які знаходзіцца ў тым жа каталёгу, што і выканальны файл EXE, і які можна рэдагаваць у адпаведнасьці са сваімі патрэбамі. У наступным прыкладзе файла INI рэзэрвуецца 1 Гб памяці, мовай інтэрфэйса карыстальніка вызначаецца француская, а краінай — Канада:
# OmegaT.exe runtime configuration # To use a parameter, remove the '#' before the '-' # Memory -Xmx1024M # Language -Duser.language=FR # Country -Duser.country=CA
Парада: калі OmegaT працуе павольна ў сэансах аддаленага працоўнага стала пад Windows, можна выкарыстоўваць наступны парамэтар:
-Dsun.java2d.noddraw=false
Гэтая інфармацыя тычыцца толькі “традыцыйных” для Windows вэрсіяў OmegaT. Яна ня тычыцца вэрсіяў Web Start, якія абнаўляюцца аўтаматычна, і крос-плятформенных вэрсіяў, усталяваных пад Windows.
Калі ў вас ужо ёсьць вэрсія OmegaT, усталяваная на ПК, і вы хочаце яе абнавіць да навейшай, ёсьць два варыянты:
Усталяваць паўзьверх існай усталёўкі.
Для гэтага проста вызначце для ўсталяваньня новай вэрсіі той самы каталёг, у якім знаходзіцца існая. Папярэдняя вэрсія OmegaT будзе перапісаная, але ўсё налады зь яе захаваюцца. Гэта ўключае ў сябе налады, вызначаныя праз самую OmegaT, зьмены ў файле OmegaT.l4J.ini
, а таксама ў сцэнары запуску (у файле .bat
), калі ён ужываецца.
Пры гэтым мэтадзе можна таксама спампаваць вэрсію “Windows without JRE” (бяз Java), бо новая ўсталёўка будзе выкарыстоўваць існы асяродак выкананьня Java.
Усталяваньне ў новы каталёг. Гэта дазволіць захаваць дзьве вэрсіі разам, што можа быць жаданым варыянтам для тых, хто хоча мець пераходны пэрыяд для азнаямленьня з новай вэрсіяй. Пры гэтым мэтадзе таксама можна будзе выкарыстоўваць парамэтры і налады, зробленыя праз OmegaT. Аднак у падобным выпадку:
Калі ў файл OmegaT.l4J.ini
або ў файл .bat былі ўнесеныя зьмены, іх трэба скапіяваць у каталёг з новай вэрсіяй.
Калі існая ўсталёўка OmegaT — варыянт “Windows with JRE” (для Windows з асяродкам выкананьня Java), новая таксама павінна быць “Windows with JRE”.
Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 8 JRE ад Oracle?
Так:
спампаваць OmegaT_4.n.n_Without_JRE.zip
.
Не / ня ведаю:
спампаваць OmegaT_4.n.n_Linux.tar.bz2.
Гэты пакет пастаўляецца з асяродкам выкананьня Java ад Oracle. Гэты JRE ня будзе замінаць іншым рэалізацыям Java, якія могуць быць усталяванымі ў вашай сыстэме.
Распакуйце спампаваны файл. Пры гэтым у працоўным каталёгу створыцца каталёг omegat/
, у якім будуць знаходзіцца ўсе файлы, неабходныя для запуску OmegaT. Распакаваньне файла .tar.gz
:
$ tar xf спампаваны_файл.tar.gz
OmegaT можна запускаць з каманднага радка з дапамогай сцэнара, які ўключае парамэтры запуску, або клікаючы непасрэдна па файле OmegaT.jar
. Мэтады адрозьніваюцца ў залежнасьці ад дыстрыбутыва. Пераканайцеся ў правільнасьці парамэтра PATH
і ў тым, што файлы .jar
належным чынам асацыяваныя з запускальнікам Java. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.
OmegaT утрымлівае асяродак выкананьня Java (JRE) вэрсіі 1.8
Спампаваць OmegaT_4.n.n_Mac.zip
.
Двойчы націсьнеце OmegaT_4.n.n_Mac.zip
для распакаваньня. Пры гэтым створыцца каталёг з назвай OmegaT
. У каталёгу будуць 2 файлы: index.html
і OmegaT.app
. Скапіюйце каталёг у прыдатны каталёг (напрыклад, Application). Зрабіўшы гэта, можна выдаліць файл OmegaT_4.n.n_Mac.zip
, бо ён больш не патрэбны.
Перацягнеце і пакіньце OmegaT.app
на Dock.
Двойчы клікнеце па OmegaT.app
або клікнеце па ягоным месцы ў Dock.
Парамэтры запуску OmegaT можна зьмяніць шляхам рэдагаваньня
Properties
або файла Configuration.properties
у пакеце.
Каб атрымаць доступ да файла Configuration.properties
, клікнеце правай кнопкай мышкі па OmegaT.app
і выберыце “Show Package Contents”, затым адчынеце файл у Contents/Resources
, клікнуўшы правай кнопкай па ім і выбраўшы патрэбны тэкставы рэдактар. Можна таксама ўвесьці “
cd
” проста там з каманднага радку і адчыніць Configuration.properties
у кансольным тэкставым рэдактары тыпу emacs ці vi.
Парамэтры зьмяняюцца шляхам рэдагаваньня Configuration.properties
. Калі пэўны парамэтар папярэдне вызначаны, дастаткова проста выдаліць сымбаль #
перад ім. Напрыклад, пры user.language=ja
(без #
) OmegaT запускаецца з інтэрфэйсам на японскай мове.
Для зьмяненьня даступнага аб’ёму памяці сьлед адрэдагаваць файл
OmegaT.app/Contents/Info.plist
і раскамэнтаваць радок <!-- <string>-Xmx6g</string> -->
(г. зн. выдаліць <!--
і -->
). Пасьля гэтага пры запуску OmegaT будзе выдзяляцца 6 Гб памяць. Можна зьмяніць 6g
на патрэбны аб’ём.
Для запуску некалькіх асобнікаў OmegaT.app
клікнеце двойчы па файле
OmegaT
у OmegaT.app/Contents/MacOS/
.
Ужывайце файл OmegaT.jar
у OmegaT.app/Contents/MacOS/Java/
для запуску OmegaT з каманднага радка. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.
Для OmegaT.app
можна скарыстацца з сэрвісаў macOS. Можна вылучыць слова дзесьці ў OmegaT і праз Services пашукаць гэтае слова, напрыклад, у Spotlight або Google. Можна таксама скарыстацца з AppleScript або Automator для стварэньня сэрвісаў або сцэнароў у мэтах аўтаматызацыі частых задачаў.
Гэтая інфармацыя датычная такіх сыстэмаў як Solaris SPARC/x86/x64, Linux x64/PowerPC, Windows x64.
OmegaT даступныя ў камплекце з Oracle Java JRE для Linux (Intel x86) і плятформаў Windows. Карыстальнікі іншых плятформаў (Linux, PowerPC, Linux x64, Solaris SPARC/x86/x64, Windows x64 і інш.) мусяць мець сумяшчальны асяродак выкананьня Java JRE у сваёй сыстэме, каб карыстацца OmegaT.
Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 8 JRE ад Oracle?
Так:
спампаваць OmegaT_4.n.n_Windows_without_JRE.exe
. Гэты пакет можа быць выкарыстаны на любой плятформе, дзе ўсталяваны асяродак выкананьня, сумяшчальны з Java 1.6 JRE.
Ня ведаю: адчынеце тэрмінал і ўвядзеце “ java -version ”. Калі ў адказ атрымаеце нешта кшталту “каманда ня знойдзена” або аналягічнае паведамленьне, цалкам верагодна, што ў вашай сыстэме няма ўсталяванага асяродка выкананьня Java.
Не:
атрымайце Java JRE для сыстэмы (гл. ніжэй) і спампуйце OmegaT_4.n.n_Without_JRE.zip
.
Oracle прадстаўляе асяродкі выкананьня Java для Solaris SPARC/x86 (Java 8) і для Linux x64, Solaris x64, Windows x64 (Java 8) з http://www.oracle.com/technetwork/java/archive-139210.html.
IBM прадстаўляе JRE для Linux PowerPC з http://www.ibm.com/developerworks/java/jdk/linux/download.html.
Выконвайце інструкцыі па ўсталяваньні патрэбнага пакета.
Каб усталяваць OmegaT, проста распакуйце файл OmegaT_4.n.n_Without_JRE.zip
. У выніку будзе створаны каталёг ./OmegaT_4.n.n_Without_JRE/
у працоўным каталёгу з усімі файламі, патрэбнымі для працы OmegaT.
Кіруйцеся інструкцыямі да вашай сыстэмы, каб усталяваць цэтлікі OmegaT у зручных месцах.
Пасьля ўсталяваньня OmegaT праграму можна запускаць з каманднага радка з дапамогай сцэнара, які ўключае парамэтры запуску, або клікаючы непасрэдна па файле OmegaT.jar
. Мэтады адрозьніваюцца ў залежнасьці ад дыстрыбутыва. Пераканайцеся ў правільнасьці парамэтра PATH
і ў тым, што файлы .jar
належным чынам асацыяваныя з запускальнікам Java. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.
У большасьці сыстэмаў адчыніць праект можна, перацягнуўшы файл omegat.project
на абразок OmegaT на працоўным стале. Можа таксама быць магчымым адчыніць праект OmegaT, двойчы клікнуўшы па файле omegat.project
.
Тэхналёгія Java Web Start (частка Java ад вэрсіі 8) можа ўжывацца для разгортваньня аўтаномных праграмаў Java праз адзін клік па сетцы. Java Web Start забясьпечвае разгортваньне апошняй вэрсіі праграмы і выкарыстаньне належнай вэрсіі асяродка выкананьня Java (JRE). Для першага запуску OmegaT праз Java Web Start увядзеце ў браўзэры наступны URL:
https://omegat.sourceforge.io/webstart/OmegaT.jnlp
Спампуйце файл OmegaT.jnlp
, затым клікнеце па ім. Падчас усталёўкі, у залежнасьці ад апэрацыйнай сыстэмы, вы можаце атрымаць некалькі папярэджаньняў бясьпекі. Дазволы, якія вы даяце гэтай вэрсіі (што можа быць пазначанае як “неабмежаваны доступ да кампутара”), зьяўляюцца такімі ж самымі, што і дазволы, якія даюцца лякальнай вэрсіі, усталяванай паводле працэдуры, апісанай далей, г. зн., яны дазваляюць доступ да жорсткага дыска кампутара. Калі зноў націснуць па OmegaT.jnlp
, будуць правераныя абнаўленьні OmegaT, пры наяўнасьці яны будуць усталяваныя, а пасьля гэтага запусьціцца OmegaT. Пасьля першапачатковага ўсталяваньня можна, вядома, выкарыстоўваць OmegaT.jnlp
таксама і без злучэньня з Інтэрнэтам.
Прыватнасьць : OmegaT Java Web Start не захоўвае якую-небудзь інфармацыю па-за межамі кампутара, на якім праграма запускаецца. Праграма працуе толькі на вашым кампутары. Вашыя дакумэнты і файлы памяць перакладаў застаюцца на вашым кампутары, а праект OmegaT ня будзе мець доступ да вашай працы або інфармацыі.
Зьвярнеце ўвагу на тое, што, калі вам трэба ўжываць адмысловыя парамэтры запуску (гл. вышэй), неабходна скарыстацца са звычайнага мэтаду ўсталёўкі.
Запуск OmegaT з каманднага радка звычайна не патрабуецца. Аднак праз запуск з каманднага радка карыстальнік мае магчымасьць кантраляваць і зьмяняць паводзіны праграмы. Запускаць OmegaT з каманднага радка можна праз два шляхі.
Акно каманднага радка таксама называецца акном тэрмінала. У Windows гэта завецца акном MS-DOS і даступнае праз мэню “Пуск”, у праграмах, праз элемэнт “MS-DOS”. У Mac OS X эквівалентам зьяўляецца праграма Terminal, якая знаходзіцца ў Applications / Utilities
.
Каб запусьціць OmegaT, звычайна дастаткова ўвесьці дзьве каманды: Першая:
cd
каталёг
дзе
{каталёг}
— назва каталёга, з поўным шляхам да яго, у які знаходзяцца праграма OmegaT — канкрэтна файл OmegaT.jar
. На практыцы, гэтая каманда будзе, такім чынам, будзе прыкладна такой:
У Windows
cd C:\Program Files\OmegaT
У macOS
cd
<месцазнаходжаньне OmegaT.app>
/OmegaT.app/Contents/Resources/Java/
У Linux
cd /usr/local/omegat
Гэтая каманда зьмяняе бягучы каталёг на каталёг, які зьмяшчае выканальны файл OmegaT. Другая каманда — тая, што ўласна запускае OmegaT. Вось ейны найпрасьцейшы варыянт:
java -jar OmegaT.jar
Зважайце на рэгістар літараў — за выключэньнем Windows праграма не запусьціцца, калі ўвесьці omegat
замест OmegaT
!
Гэты мэтад асабліва карысны для выяўленыя прычын праблемаў: калі ўзьнікае памылка падчас выкарыстаньня праграмы, паведамленьне пра памылку ў акне тэрмінала можа ўтрымліваць карысную інфармацыю пра прычыну памылкі.
Апісаны спосаб не асабліва практычны для рэгулярнага запуску праграмы. З гэтай прычыны дзьве каманды, апісаныя вышэй, аб’яднаныя ў адным файле (“сцэнар” або, у Windows, “пакетны файл .bat
”).
Пры запуску гэтага файла каманды ўнутры яго выконваюцца аўтаматычна. Такім чынам, каб унесьці зьмены ў каманду запуску, дастаткова зьмяніць файл.
Асноўная каманда ўжо згадвалася вышэй. Магчымыя зьмены ў гэтай камандзе ўключаць даданьне “аргумэнтаў” да яе. Аргумэнты дадаюцца пасьля пачатковага “
java
” і перад “-jar OmegaT.jar
”. Заўважце, што ў Windows парамэтры запуску можна зьмяніць шляхам рэдагаваньня файла OmegaT.l4J.ini
. На іншых плятформах для гэтага можна зьмяніць сцэнар запуску (напрыклад, Configuration.properties
у Mac, OmegaT
у Linux).
Ніжэй паданы пералік магчымых аргумэнтаў. Дасьведчаныя карыстальнікі могуць атрымаць больш зьвестак аб аргумэнтах, увёўшы man java у вакне тэрмінала.
Мова інтэрфэйса карыстальніка
-Duser.language=
Звычайна, г. зн. пры запуску OmegaT без аргумэнтаў, праграма сьпярша вызначае мову апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка. Калі ёсьць пераклад на мову інтэрфэйса карыстальніка, OmegaT ужывае яе. Г. зн., калі апэрацыйная сыстэма на расейскай і OmegaT лякалізаваная на расейскую, OmegaT будзе паказвацца на расейскай (інтэрфэйс, мэню і да г. п.). Калі лякалізацыі на мову сыстэмы карыстальніка няма, OmegaT паказваецца на англійскай. Гэта — стандартна.XX
Ужываньне аргумэнта “-Duser.language=
” дазваляе задаваць пэўную мову для OmegaT, а не аўтаматычна выбіраць мову апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка. “
XX
XX
” у каманьдзе — гэта двузначны код жаданай мовы. Для запуску OmegaT з францускім інтэрфэйсам (напрыклад, на расейскай апэрацыйнай сыстэмы) каманда павінна быць наступнай:
java -Duser.language=fr -jar OmegaT.jar
Краіна карыстальніка
-Duser.country=
XX
Разам з мовай можна задаць і пэўную краіну, напрыклад CN
(КНР) або TW
(Тайвань) для кітайскай. Для паказу дапаможніка для хуткага старту на патрэбным варыяньце мовы павінны быць пазначаныя і мова, і краіна. Гэта неабходна нават пры наяўнасьці толькі адной камбінацыі, напрыклад, pt_BR
у выпадку партугальскай (Бразылія).
Выдзяленьне памяці
-Xmx
Гэтая каманда выдзяляе больш памяці для OmegaT. Па змаўчаньні выдзяляецца 1024 Мб, таму няма сэнсу задаваць менш гэтага ліку. “
??M
??
” — аб’ём выдзеленай памяці ў мэгабайтах. Каманда для запуску OmegaT з выдзяленьнем 2024 Мб (2 гігабайтаў) памяці выглядае наступным чынам:
java -Xmx2048M -jar OmegaT.jar
IP-адрас проксі-сэрвэра
-Dhttp.proxyHost=
IP-адрас проксі-сэрвэра ў выпадку яго выкарыстаньня ў сыстэме.nnn.nnn.nnn.nnn
Нумар порта проксі-сэрвэра
-Dhttp.proxyPort=
Нумар порта, які ўжываецца сыстэмай для доступу да проксі-сэрвэра.NNNN
Google Translate V2
-Dgoogle.api.key=
Калі вы маеце ўліковы для карыстаньня сэрвісамі Google Translate, тут уводзіцца ключ Google API. Даўжыня ключа павінна быць 38 сымбаляў.A123456789B123456789C123456789D12345678
Microsoft Translator
Трэба мець бясплатны ўліковы запіс Microsoft. Спатрэбіцца ўвайсьці ў сыстэму на Windows Azure Marketplace і карыстацца сэрвісам перакладу. Заўважце, што за аб’ём да 2 млн. сымбаляў за месяц плата не спаганяецца. Патрабуюцца два элемэнты, якія можна знайсьці на сваёй старонцы профілю, а менавіта першасны ключ уліковага запісу (Primary account key) і ідэнтыфікатар кліента (Customer-ID):
-Dmicrosoft.api.client_id=
XXXXXXXX-XXXX-XXXX-XXXX-XXXXXXXXXXXX
-Dmicrosoft.api.client_secret=
XXXX9xXxX9xXXxxXXX9xxX99xXXXX9xx9XXxXxXXXXX=
Yandex Translate
Трэба мець бясплатны ўліковы запіс на Яндэксе. Ён спатрэбіцца, каб атрымаць і ўжываць ключ да Yandex Translate API. Атрымаць ключ API можна праз форму запыту ключа API, а пабачыць — на старонцы ключоў.
-Dyandex.api.key=
trnsl.1.1.XXXXXXXXXXXXXXXX.XXXXXXXXXXXXXXXX.XXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXX
Аргумэнтаў можа быць некалькі: для запуску OmegaT з парамэтрамі, пазначанымі ва ўсіх прыкладах, згаданых вышэй, каманда будзе наступнай:
java -Dswing.aatext=true -Duser.language=pt -Duser.country=BR -Xmx2048M -Dhttp.proxyHost=192.168.1.1 -Dhttp.proxyport=3128 -jar -OmegaT.jar
Кансольны рэжым — гэта магчымасьць ужываць OmegaT як інструмэнт перакладу ў розных сцэнарох. У кансольным рэжыме графічны інтэрфэйс карыстальніка не загружаецца (і праца ажыцьцяўляецца толькі ў кансолі), а паданы праект апрацоўваецца ў адпаведнасьці з камандай.
Для працы OmegaT у кансольным рэжыме патрабуецца наяўнасьць сапраўднага праекта OmegaT. Месцазнаходжаньне ня важнае, бо яго ўсё адно спатрэбіцца дадаваць да каманды ў кансолі.
Для зьмяненьня наладаў патрэбныя канфігурацыйныя файлы. Гэта можна зрабіць адным з двух спосабаў:
Запусьціць OmegaT у звычайным рэжыме (з графічным інтэрфэйсам) і вызначыць налады. Пры запуску OmegaT у кансольным рэжыме праграма будзе ўжываць тыя ж налады.
Калі запусьціць OmegaT звычайным шляхам немагчыма (няма графічнага асяродзьдзя): скапіяваць файлы наладаў ад іншай усталёўкі OmegaT на іншым кампутары ў вызначаны каталёг. Месцазнаходжаньне ня важнае, бо яго можна дадаць да каманды ў кансолі. Адпаведныя файлы — гэта filters.conf
і segmentation.conf
, якія знаходзяцца ў хатнім каталёгу карыстальніка (напрыклад, C:\Documents and Settings\
у Windows, Карыстальнік
\OmegaT~/.omegat/
у Linux)
Для запуску OmegaT у кансольным рэжыме трэба камандай перадаць пэўныя дадатковыя парамэтры. Найважнейшыя зь іх — /шлях/да/каталёга/праекта
і, калі неабходна, --config-dir=
. Прыклад:/шлях/да/каталёга/файлаў/канфігурацыі/
java -jar OmegaT.jar/шлях/да/праекта
\ --config-dir=/шлях/да/канфігурацыйных-файлаў/
\ --config-file=/шлях/да/канфігурацыйнага-файла/
\ --mode=console-translate|console-createpseudotranslatetmx|console-align
\ --source-pattern=regexp
Заўважце, што перад усімі парамэтрамі ставіцца падвойны дэфіс --
.
Тлумачэньне:
/шлях/да/каталёга/праекта
паказвае OmegaT, дзе знаходзіцца праект перакладу. Калі задаць, OmegaT запусьціцца ў кансольным рэжыме і зробіць пераклад пазначанага праекта.
--config-dir=
паказвае OmegaT, у якім каталёгу захаваныя канфігурацыйныя файлы. Калі гэты парамэтар ня вызначаны, OmegaT зьвяртаецца да значэньняў па змаўчаньні (каталёг OmegaT у каталёгу карыстальніка або, калі недаступны, бягучы працоўны каталёг). Памятайце, што трэба ўжываць падвойны злучок /шлях/да/файлаў-канфігурацыі/
--
.
--config-dir=
паказвае OmegaT, які канфігурацыйны файл трэба ўжываць./шлях/да/файла-канфігурацыі/
--mode=
OmegaT запускаецца ў кансольным рэжыме для аўтаматычнага выкананьня адной з наступных задачаў....
--mode=console-translate
У гэтым рэжыме OmegaT спрабуе зрабіць пераклад файлаў у /source/
з дапамогай даступных файлаў памяці перакладаў. Гэта карысна для запуску OmegaT на сэрвэры з аўтаматычным прадстаўленьнем файлаў TMX.
--mode=console-createpseudotranslatetmx
У гэтым рэжыме OmegaT стварае файл TMX для ўсяго праекта на базе толькі зыходных файлаў. Можна вызначыць файл TMX, які будзе створаны
--pseudotranslatetmx=
allsegments.tmx
--pseudotranslatetype=
equal|empty
Аргумэнт pseudotranslatetype вызначае, ці будуць пераклады ў файле пакінутыя пустымі, або ў іх будзе запісаны зыходны тэкст.
--mode=console-align
У гэтым рэжыме OmegaT зробіць выраўноўваньне файлаў уласьцівасьцяў Java у каталёгу /source/
праекта са зьмесьцівам вызначанага каталёга. Выніковы файл TMX будзе захаваны ў каталёгу /omegat/
пад назвай align.tmx
. Якія канкрэтна файлы будуць узятыя для выраўноўваньня, залежыць ад таго, ці падтрымліваюцца яны файлавым фільтрам. Прыклады падтрыманых фарматаў: моўны файл ILIAS, рэсурсы Java(TM), тэкст тыпу ключ=значэньне, лякалізацыйныя файлы CSV Magento CE, MoodlePHP, Mozilla DTD, Mozilla FTL, PO, RC, субтытры SubRip, рэсурсы Windows
У гэтым выпадку патрабуецца вызначыць дадатковы парамэтар месцазнаходжаньня даніх перакладаў:
--alignDir=
<месцазнаходжаньне файлаў перакладаў>
alignDir
мусіць утрымліваць пераклад на мову перакладу праекта. Напрыклад, калі праект — EN→FR, alignDir
мусіць утрымліваць файл уласьцівасьцяў з канчаткам назвы _fr
. Выніковы файл TMX будзе захаваны ў каталёгу /omegat/
пад назвай align.tmx
.
--source-pattern=
regexp
Калі ўжываецца рэжым, гэты парамэтар вызначае, якія файлы будуць апрацоўвацца аўтаматычна. Калі парамэтра няма, будуць апрацоўвацца ўсе файлы. Вось тыповы прыклад абмежаваньня выбару:
.*\.html
Будуць перакладзеныя ўсе файлы HTML — заўважце, што кропку, якая звычайна наяўная ў *.html
, трэба экранаваць (\.
), як гэта патрабуецца правіламі рэгулярных выразаў
test\.html
Будзе перакладзены толькі файл test.html у каранёвым каталёгу з зыходнымі файламі. Файлы з назвай test.html у іншых каталёгах будуць праігнараваныя.
dir-10\\test\.html
Будзе апрацаваны толькі файл test.html
у каталёгу dir-10
. Заўважце, што і сымбаль зваротнай косай рысы патрабуе экранаваньня.
--tag-validation=
abort|warn
назваВыніковагаФайла
Гэты парамэтар дазваляе праверку тэгаў у пакетным рэжыме. Калі выбраць abort
, праверка тэгаў спыніцца на першым несапраўдным сэгмэньце. Калі выбраць warn
, праверка тэгаў пройдзе для ўсіх сэгмэнтаў, а выніковыя папярэджаньні пра сэгмэнты зь несапраўдным тэгамі будуць запісаныя ў пазначаны файл.
--no-team
тычыцца праектаў, прызначаных для каманднай працы. Ужывайце гэты парамэтар, калі ня трэба, каб OmegaT сынхранізавала зьмесьціва праекта.
--disable-project-locking
дазваляе (пад Windows) адчыняць адзін праект у некалькіх асобніках OmegaT. Па змаўчаньні пад Windows файл omegat.project
блякуецца, і пры спробе адчыніць праект, ужо адчынены ў іншым асобніку OmegaT, выдаецца паведамленьне пра памылку. Гэты парамэтар адключае блякаваньне.
Дадатковы камандны парамэтар адмыслова для кансольнага рэжыму: --quiet
. У “ціхім” рэжыме на экран выводзіцца меней інфармацыі. Паведамленьні, якія звычайна зьяўляюцца на панэлі стану, не паказваюцца.
Ужываньне: java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта --mode=console-translate --quiet
Зыходныя тэксты для бягучай вэрсіі можна атрымаць з дапамогай Git-кліента з рэпазыторыя https://git.code.sf.net/p/omegat/code або непасрэдна з SourceForge.
Спампаваўшы код, адкрыйце камандны радок у каталёгу з зыходным кодам і ўвядзеце:
gradlew assembleDist
Пасьля гэтага ў каталёгу ./build/distributions
створыцца поўны дыстрыбутыў OmegaT з усімі файламі, неабходнымі для працы OmegaT.
Праграму таксама можна будзе запусьціць наступнай камандай:
gradlew run
Падрабязныя інструкцыі аб зборцы — у файле readme docs_devel.